Следите за нами в социальных сетях:

КРЕВСКИЙ ЗАМОК | Архитектура и история

У 50 кіламетрах ад Крэва знаходзіцца Медніцкі замак, які вельмі нагадвае Крэўскі. Легенда звязвае іх тым, што яны будаваліся адначасова, і ўзводзілі іх не людзі, а магутныя волаты. У час работы яны пазычалі адны другім будаўнічыя інструменты, перакідваючы іх у паветры паміж Крэвам і Меднікамі.

Вядома ж, будаўніцтва і Медніцкага, і Крэўскага, і іншых замкаў ляжала на плячах палонных і сялян, якіх зганялі сюды здалёк выконваць сваю цяжкую павіннасць. Да нядаўняга часу ў заходніх абласцях Беларусі і на Валыншчыне бытаваў праклён: "Каб ты цягаў камяні на Крэўскі замак!"

А задумаў будаўніцтва ланцуга магутных замкаў на прасторах Вялікага княства Літоўскага з мэтай узмацнення абароны ад крыжакоў яшчэ Гедымін. Аддаўшы ў 1338 годзе Крэва свайму сыну Альгерду, ён перадаў таму ў спадчыну і клопаты па будаўніцтву замка.

Крэўскі замак узведзены ў даліне сярод высокіх пагоркаў, у месцы зліцця рэчкі Крыўлянкі і ручая. Па характары муроўкі даследчыкі вызначылі, што будаўніцтвам кіравалі заходнееўрапейскія майстры.

У плане замка ляжыць няправільная трапецыя. Даўжыня найбольшай сцяны - 108 метраў. Вышыня сцен была большай за 10 метраў, таўшчыня - амаль 3 метры.


Па дыяганалі размяшчаліся дзве вежы. Найбольшая - Княская - знаходзідася ў шўночна-заходнім вугле замка і выетупала за перыметр снен. Такое размяшчэнне садзейнічала лепшай абароне, дазваляючы ў час нггурму трымаць пад абстрэяам паўночную і заходнюю сцекы.

Княская вежа мела ке менш трох паверхаў Г кадзямелле - турму. ГІакоі князя знаходзіліся на другім паверсе. Вокны тут былі шырэйшымі і вышэйюымі, а сцены былі раайсаньі фрэскамі. Асаблівасюро хрэўскага замка з'яўляецца тое, што гут унершыню ў гісторыі беларускай архітэктуры жьшлё размяшчалася ў каменным будынку.

Другая вежа была меншых памераў. Хутчэй за ўсё, яе прыбудавалі пазней.

Сцены замка ўзведзены з каменя. Звонку яны выкладзены цэглай. Уваход у замак знаходзіўся з паўночнага боку. На замкавым двары размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы. У заходняй частцы знаходзіўся стаў з вадой.

На працягу стагоддзяў замак з'яўляўся сведкам многіх важных гістарычных падзей. Асабліва бурна развіваліся яны тут на працягу XIV стагоддзя.

Калі Альгерд стаў вялікім князем, замак перайшоў да яго сына Ягайлы.

Пасля смерці Альгерда правы на вялікакняскі трон падзялялі Ягайла і брат яго бацькі Кейстут. Паміж імі пачынаецца ўпартая барацьба.

У 1382 годзе Ягайла захапіў Кейстута і яго сына Вітаўта ў палон. Старога князя прывезлі ў Крзва і пасадзілі ў падзямелле замха. На пятую ноч зняволення ў цямніцу прыйшлі Ягайлавы слугі і па загаду свайго гаспадара задушылі Кейстута шнурком ад яго вопраткі.

Такі ж лёс, верагодна, чакаў і Вітаўта, якога пазней таксама прывезлі ў Крэва і пасадзілі ў тую ж цямніцу. Аднак, Вітаўту ўдалося уцячы. Адбылося гэта наступным чынам. Маючы дазвол наведваць вязня, жонка Вітаўта Ганна прыйшла да яго аднойчы вечарам са сваёй служанкай. Вітаўт пераапрануўся ў служанчыну сукенку і выйшаў замест яе разам з жонкай. Вартавыя не заўважылі падмены і Вітаўт без перашкод пакінуў сцены замка.

Самай жа важнай падзеяй, якая праславіла Крэва на ўсю Еўропу, было падпісанне Крэўскай уніі, дынастычнага саюзу паміж Вялікім княствам Літоўскім і каралеўствам Польскім. 14 жніўня 1385 года шляхі-дарогі прывялі ў Крэва многіх польскіх і літоўскіх вяльмож, каб заключыць дамову. Згодна з ёй, вялікі князь Літоўскі Ягайла браў у жонкі чатырнаццацігадовую польскую каралеву Ядвігу і станавіўся польскім каралём. У сваю чаргу, Ягайла паабяцаў прыняць каталіцтва і акаталічыць усіх літоўцаў-язычнікаў.

Перабраўшыся ў Кракаў, Уладзіслаў-Ягайла пакінуў Крэва свайму брату Вігунду. У 1391 годзе той загінуў, і крэўскі ўдзел быў ліквідаваны.

Яшчэ доўгі час крэўскі замак заставаўся важным стратэгічным умацаваннем, і да яго накіроўваліся розныя заваёўнікі.

У 1433 годзе замкам авалодаў мяцежны князь Свідрыгайла. У пачатку XVI стагоддзя яго некалькі разоў бралі штурмам крымскія татары. А ў жніўні 1519 года замак штурмавалі маскоўскія войскі.

Шматлікія войны разбуралі замак. Але няледзечы на гэта, тут заўжды віравала інтэнсіўнае жыццё. Пра тое сведчаць археалагічныя знаходкі розных часоў і дакументы.

I калі ў 1518 годзе нямецкі дыпламат Герберштэйн, едучы праз Крэва ў Маскву, засведчыў, што замак у той час пуставаў, то ў 1564 годзе тут жыў перабежчык ад Івана Грознага князь Андрэй Курбскі.

Аднак войны і час рабілі сваё. Завяршыла справу разбурэння замка I сусветная вайна. Тут размяшчаўся нямецкі назіральны пункт, і агонь рускай артылерыі часта скіроўваўся ў гэты бок. У выніку, Княская вежа была амаль поўнасцю знішчана, а сцены разбіты.

Нягледзячы ні на што, замак ва ўсе часы прыцягваў увагу даследчыкаў, турыстаў, мастакоў і паэтаў.

Яшчэ ў XIX стагоддзі замак даследвалі Рамуальд Зянкевіч, Міхал Балінскі, Фёдар Пакроўскі, Чэслаў Янкоўскі. У мінулым стагоддзі тут шчыравалі археолагі Станіслаў Лорэнц, Міхась Ткачоў, Алег Трусаў і іншыя.

Замак і падзеі, якія ў ім адбываліся, не перастаюць прыцягваць увагу людзей творчых прафесій. Крэўская тэматыка прысутнічае ў творах мастакоў В. Дмахоўскага, Н. Орды, М.Э. Андрыёлі, Ф. Рушчыца, паэтаў М. Арочкі, У. Някляева і іншых.

Смотрите фотогалерею Кревский замок на фотографиях Яна Булгака

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича