Следите за нами в социальных сетях:

Жыхар Крэва перавозіў незаконны метал

На аўтадарозе каля вёскі Навасёлкі 17 студзеня ў 11 гадзін супрацоўнікі аддзелаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі грузавы аўтамабіль ГАЗ-52 з ломам чорнага металу.

Машынай кіраваў 27-гадовы жыхар Крэва Смаргонскага раёна. У кузаве грузавіка мужчына незаконна перавозіў 1 660 кілаграмаў лому на суму 2 мільёны 955 рублёў. Аўтамашыну і груз канфіскавалі. На вадзіцеля склалі адміністрацыйны пратакол, паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі.

Сяргей ЗЯНЬКО, Рэгіянальная газета

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича