Следите за нами в социальных сетях:

У крэўскай кавярні зладзілі "Літаратурныя дажынкі" (дадалося відэа)

Літаратурнае варэннеТурыстычны сайт KREVO.BY, ініцыятыва "Твой Фэст" і кампанія “Будзьма беларусамі” зладзілі ў мястэчку Крэва літаратурна-музычную імпрэзу пад назваю "Літаратурныя дажынкі".

Падчас імпрэзы былі абвешчаныя 10 самых ураджайных пісьменнікаў году па выніках інтэрнэт-галасавання, што праводзілася на нашым сайце.

Вядоўца імпрэзы Валерыя Кустава:

- Людзей сабралося роўна столькі, колькі магла змясціць кавярня, нават больш, бо некаторыя стаялі. Прыемна, што прыехалі людзі з Мінска, Слоніма, Гродна, Смаргоні. Усе выступоўцы, хто павінен быў прыехаць, прыехаў. Выступалі Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, гурт "Босае сонца", Раман Абрамчук, Міхась Скобла і шмат іншых. Усё атрымалася і прайшло як мае быць.

Мяркуецца, што "Літаратурныя дажынкі" стануць традыцыйнымі.

Фотарэпартаж глядзіце тут.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича