Следите за нами в социальных сетях:

Школа, краеведческий музей

Для просмотра этой карты необходим Javascript

Гісторыка-краязнаўчы музей cтвораны ў 1968 г. настаўніцай гісторыі Н.І. Яўменчыкавай. Кіраўнікамі музея ў розны час былі дырэктар школы В.М. Скварцоў (з 1971 г.), настаўнік французскай мовы А.М. Камінскі (з 1997 г.). У 2000 г. у памяшканні музея праведзены капітальны рамонт, экспазіцыя поўнасцю абноўлена. Асноўны фонд музея складаюць прадметы, сабраныя ў мясцовых жыхароў. У экспазіцыі каля 600 экспанатаў. Найбольш каштоўнымі з іх з'яўляюцца карта мястэчка Крэва сярэдзіны 19 ст., саматканыя ручнікі 19 - пачатку 20 ст., калекцыя ганчарных вырабаў.

Экспазіцыя музея складаецца з 15 раздзелаў. Распрацаваны экскурсіі для вучняў малодшых і старэйшых класаў. Праводзяцца тэматычныя экскурсіі па асобных перыядах з гісторыі Крэва. На базе музея працуе гурток "Актывісты школьнага музея".

Калегіяй Мінстэрства культуры Рэспублікі Беларусь у снежні 2007 г. музею нададзены статус "народнага".

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича