Следите за нами в социальных сетях:

Распачалося галасаванне за лепшага беларускага літаратара года

На сайце KREVO.BY стартавала галасаванне за лепшага беларускага літаратара года па версіі чытачоў. Хто будзе першым ў ТОП-10?

30 кастрычніка у кавярні мястэчка Крэва адбудуцца "Літаратурныя дажынкі", на якіх пад выступы знаных беларускіх музыкаў будзе абвешчаны і ўзнагароджаны ТОП-10 беларускіх літаратараў. Да 29 кастрычніка галасуйце за самага ўраджайнага беларускага аўтара!

Вінцэсь МУДРОЎ
Вінцэсь МудроўПісьменнік, журналіст, перакладчык з албанскай і рускай моваў. Пачаў пісаць у 1983 годзе, першая публікацыя з’явілася ў 1987 ў часопісе “Маладосць”. Выйшлі ў друк пяць кніг прозы: “Жанчыны ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), "Ператвораныя ў попел" (2005), “Альбом Сямейны” (2007). У 1971-1974 гг. Мудроў выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах “Блакітны ліхтар”. У 90-х рэдагаваў літаратурны альманах “Ксэракс Беларускі”. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў.

 

 

 

Сяргей КАЛЕНДА
Сяргей КалендаПісьменнік, культуролаг. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2010 годзе. Лаўрэат літаратурнай стыпендыі “Friedel-Dicker-Stipendium” 2010 – 2011 Веймар (Нямеччына). Аўтар кніг: “Помнік атручаным людзям”(2009) “Казкі: Гісторыі (не) пра нас” (2010). У маі 2011 года адбылася прэзентацыя кнігі кароткай прозы “Іржавы пакой з белымі шпалерамі”.

 

 

Віктар МАРЦІНОВІЧ
Віктар МарціновічПісьменнік, журналіст, палітолаг. Намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка "БелГазета". Дэбютны раман Марціновіча "Паранойя" стаў падзеяй у беларуская літаратуры, а на продаж кнігі у краіне была накладзена неафіцыйная забарона ўладамі.

 

 

 

Юры СТАНКЕВІЧ
Юры СтанкевічАдзін з самых пластычных і непрадказуемых сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі, і пісьменнік, якога замоўчваюць. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п'ес і кінасцэнарыяў. Сярод іх напісаныя ў рэалістычным ключы, аўтабіяграфічныя творы - "Сезонныя гульні ў футбол", "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", "Сястра мая, Света" і г.д., а таксама эксперыментальныя рэчы: раманы "Любіць ноч - права пацукоў", аповесці "Псеўда", "Прузі", "Бесапатам", п'есы "Шэва", "Гарпіі", "Армагедон-1895" і г.д. Юры Станкевіч іншым разам выклікае спрэчкі, нападкі і абвінавачванні ў залішняй адкрытасці сексуальных сцэнаў, ксенафобіі, нацыяналізме, расізме і г.д.

 

 

 

 

Артур КЛІНАЎ
Артур КлінаўБеларускі канцэптуальны мастак, літаратар, фатограф, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan». Аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца». У лістападзе 2007 году ў межах месяца беларускай культуры ў Парыжы ў цэнтры "Maison d’Europe et d’Orient" адкрылася фотавыстава Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману "Менск. Горад СОНца" ў перакладзе на французскую мову. У жніўні 2010 году Артур Клінаў пачаў працу над сцэнаром да экзанізацыі кнігі Яна Баршчэўскага "Шляшціц Завальня". Фільм павінен выйсці на экраны ў 2012 годзе.

 

 

Лявон ВОЛЬСКІ
Лявон ВольскіЛітаратар, музыкант; друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях ды калектыўным зборніку прозы «Паветраны шар»; аўтар паэтычных зборнікаў «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000)). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з кастрычніка 2010 года. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». У 2011 годзе выйшаў першы празаічны зборнік Лявона Вольскага «Міларусь». У кнізе сабраныя празаічныя творы Вольскага, пачынаючы з 80-х гадоў і да нашага часу.

 

 

 

Віталь РЫЖКОЎ
Віталь РыжкоўПаэт. Лаўрэат конкурсу "Пластылінавы бусел" (Магілёў, 2005), конкурсу беларускага ПЭН-цэнтра да стагоддзя газеты "Наша Ніва" (Мінск, 2006) (па выніках выдадзены зборнік "In Вільня veritas" (2007)). Вершы друкаваліся ў часопісах "Маладосць", "Дзеяслоў", штотыднёвіках "Наша Ніва", "Новы час" ды інш. Удзельнік літаратурных фестываляў “Порядок слов” (Менск, 2006, 2007, 2008), “Кіеўскія Лаўры” (Кіеў, 2008).

 

 

Андрэй ХАДАНОВІЧ
Андрэй ХадановічПаэт, перакладчык, выкладчык. Вершы пачаў пісаць па-руску, але пазней перайшоў на беларускую. Першая кніга "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы", "Лісты з-пад коўдры", "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі", "From Belarus with Love", "Сто лі100ў на tut.by", аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік". У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры". Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.

 

 

Васіль ГІГЕВІЧ
Васіль ГігевічСкончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1979 па 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 г. - у часопісе «Маладосць», з 1988 г. - загадчык аддзела прозы часопіса. Сябра СП СССР з 1977 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі», «Калі ласка, скажы», «Жыціва», «Астравы на далёкіх азёрах», «Доказ ад процілеглага», «Мелодыі забытых песень», «Карабель», «Марсіянскае падарожжа».

 

Віктар РАМАНЦОЎ
Віктар РаманцоўЖурналіст, публіціст і краязнавец. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі. Аўтар некалькіх соцен артыкулаў ў перыядычным друку, некалькіх дзесяткаў эссэ. Выдаў кнігу публіцыстыкі "Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах".

 

 

 

 

 

 

ГАЛАСУЙ!

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича