Следите за нами в социальных сетях:

Першая ў Беларусі магутная сонечная электрастанцыя з'явіцца ў Смаргоні

Першую ў Беларусі магутную сонечную электрастанцыю плануюць пабудаваць у Смаргоні, паведамілі ў камітэце эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Інвестыцыйны праект «Будаўніцтва і тэхнічнае абслугоўванне электрастанцый, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі (сонца)» на тэрыторыі Смаргонскага раёна мае намер рэалізаваць ТАА «Экалагічная энергія», зарэгістраванае ў ліпені ў Смаргонскім райвыканкаме.

Інвестыцыйную прапанову ўхваліў Гродзенскі аблвыканкам.

Прадпрыемства мае намер пабудаваць электрастанцыю агульнай сумарнай магутнасцю не менш як 17 МВт. Для размяшчэння вялікай колькасці сонечных батарэй аддаюць пустку на 36,8 га ў прамысловай зоне на ўсходняй ускраіне Смаргоні.

Інвестар плануе ўкласці ў праект каля Br375 млрд. Будзе створана да 50 новых працоўных месцаў.

Завяршыць першую чаргу будаўніцтва і забяспечыць атрыманне 5 МВт энергіі плануецца да чэрвеня 2015 года. Другая чарга (яшчэ 6 МВт) мае быць уведзеная ў эксплуатацыю ў снежні 2016 года. Размясціць батарэі магутнасцю яшчэ ў 6 МВт і завяршыць праект плануецца да ліпеня 2018 года.

nn.by

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича