Следите за нами в социальных сетях:

У САМЫХ ИСТОКОВ | Памятники природы

Асанаўскі Вялікі камень. Каля вёскі Асаны Крэўскага сельсавета. Валун парфірападобнага граніту. Абвод 14 м, аб’ём 21,1 м3, вага 56 т.

Войневіцкі чортаў камень. Каля вёскі Войневічы Крэўскага сельсавета. Валун дробназярністага граніту. Абвод 5 м, аб’ём 4,9 м3, вага 13 т.

Камяніцкі валун. Каля вёскі Камяніца Крэўскага сельсавета. Валун дробназярністага граніту. Абвод 10,8 м, аб’ём 10,7 м3, вага 28,3 т.

КарачевщинаКарачоўшчына. Урочышча Карачоўшчына Крэўскага сельсавета. Тыповая для вобласці старажытна-мацерыковага зледзянення тэрмакарставая западзіна, якая ўзнікла ў выніку растайвання пахаванай камлыгі лёду каля 130-150 тыс. гадоў таму. Уяўляе сабой акруглую забалочаную катлавіну дыяметрам 100-120 м, адноснай глыбінёй – да 5 м, агульная ахоўная плошча складае каля 2 га. Дно занята невялікім азярцом, нізінным і пераходным тарфовішчам. Мясцовая назва гэтага ўрочышча – Ілюковае балота. У азёрна-балотных адкладах выяўлены эталонны комплекс раслінных рэшткаў (больш за 50 відаў), якія былі характэрны для часу муравінскага міжледавікоўя (130-90 тыс. гадоў таму), паазерскага зледзянення (90-10 тыс. гадоў таму) і галацэну.

Козі камень ядвігаўскі. Крэўскі сельсавет. Валун пегматытавага граніту. Абвод 9,7 м, аб’ём 25,2 м3, вага 66,7 т.

Крыўскі валун. Каля вёскі Крыўск Крэўскага сельсавета. Валун шэрага з ружовым адценнем гнейсу. Абвод 10,5 м, аб’ём 25,2 м3, вага 55,8 т.

Крэўскі Вялікі камень. Каля вёскі Крэва Крэўскага сельсавета. Валун граніту рапаківі. Абвод 12,2 м, аб’ём 18,6 м3, вага 49,2 т.

 

 

 

Мілідаўская гара. Каля вёскі Мілідаўшчына Крэўскага сельсавета. Найвышэйшая кропка Ашмянскага ўзвышша і Смаргонскага раёна – 320, 1 м над узроўнем мора, утварылася каля 130-150 тыс. гадоў таму ў час сожскага зледзянення.

Мілідаўскі валун. Каля вёскі Мілідаўшчына Крэўскага сельсавета. Валун граніту рапаківі. Абвод 7,3 м, аб’ём 5 м3, вага 11 т.

 

 

 

Палтароўшчынскі Вялікі камень. Каля вёскі Палтароўшчына Крэўскага сельсавета. Валун гнейсу. Абвод 10,7 м, аб’ём 19,9 м3, вага 52,7 т.

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича