Следите за нами в социальных сетях:

У САМЫХ ИСТОКОВ | Памятники археологии

Крэва. Гарадзішча. За 2,5 км на поўнач ад заходня ускраіны вёскі, каля дарогі на Смаргонь. Пляцоўка авальная, памерамі 40х20 м, вышынёй да 20 м, з усіх бакоў умацавана землянымі валамі вышынёй да 5 м. Абследавалі ў канцы 19 ст. Ф.В. Пакроўскі, у 1974 г. Г.В. Штыхаў. Культурны пласт 0,9 м. Знойдзена кераміка 16-17 ст.

 

Монтацішкі (Крэўскі сельсавет). Гарадзішча. На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Ліпняк. Пляцоўка авальная, памерамі 40х60 м, абкружана валам вышынёй 2 м. Абследавалі ў 1955 г.Ф.Д. Гурэвіч, у 1974 г. А.Г. Калечыц. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены фрагменты ляпной штрыхаванай керамікі. Датуецца 1-4 ст. н.э. Курганны могільнік. За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, паміж урочышчам Ройстра і дарогай Крэва – Мірклішкі. 20 насыпаў дыяметрам 6-12 м, вышынёй 0,5-3 м. Абследавалі ў 1955 г. Ф.Д. Гурэвіч, у 1974 г. А.Г. Калечыц.

Скірдзімы (Крэўскі сельсавет). Курганны могільнік. За 2 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, паміж палявой дарогай з вёскі і шашой на Вільнюс. 39 курганоў дыяметрам каля 15 м, вышынёй 0,3-1,3 м. У цэнтры амаль усіх курганоў глыбокія ўпадзіны (верагодна, сляды раскопак). Выяўлена каменная абкладка курганоў. Вядомы з канца 19 ст. Абследаваў у 1982 г. Э.М. Зайкоўскі.

Теги: 
    « На предыдущую страницу
    Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича