Следите за нами в социальных сетях:

Някляеў: "Я стаяў і стаяць буду за тое, каб Крэва набыло калі ня тую славу, якую яно мела ў часы ВКЛ, то хоць бы палову яе".

Уладзімір Някляеў ў інтэрв'ю радыё "Свабода":

- Апошнім часам ваша роднае Крэва ператварылася ў адзін зь літаратурных цэнтраў Беларусі. Толькі сёлета там зьявілася Дрэва паэзіі, быў праведзены Крэўскі кірмаш з вызначэньнем найлепшага крэўскага паэта, а неўзабаве ў Крэве маюць адбыцца Літаратурныя дажынкі. Гэта ўсё кім інсьпіруецца? Часам ня вамі?

- Якраз ня я ўсё гэта інсьпіраваў, як вы кажаце, але я вельмі рады, што такое адбываецца, бо я папросту люблю Крэва. Па сутнасьці, усё, што я напісаў, у маёй сьвядомасьці, у той момант, калі я сядзеў за пісьмовым сталом, адбывалася ў Крэве. Дзе б яно насамрэч ні адбывалася — у Стакгольме, у Нью-Ёрку, у Парыжы ці нават у Індыі — усё адбывалася ў Крэве. Таму што крэўскі, я — беларус, таму што крэўскі, я — паэт, таму што крэўскі, я раблю тое, што сёньня раблю. Я стаяў і стаяць буду за тое, каб Крэва набыло калі ня тую славу, якую яно мела ў часы ВКЛ, калі туды зьяжджаліся ўладары Эўропы, то хоць бы палову яе. І я спадзяюся яшчэ дажыць да гэтага часу.

Поўны тэкст інтэрв'ю чытайце тут.

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича