Следите за нами в социальных сетях:

Някляеў ушанаваў памяць загінуўшых хакеістаў

Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў прыйшоў сёння да пляцоўкі ля спартыўнага комплексу “Мінск-арэна”, каб ускласці кветкі ў памяць аб загінуўшых учора ў авіякатастрофе беларускіх хакеістаў Руслана Салея, Сяргея Астапчука і  Мікалая Крываносава.

На гэтым месцы ужо з самага ранку людзі ўскладаюць кветкі, запальваюць знічкі, павязваюць жалобныя стужкі.

Владимир Некляев почтил память погибших в авиакатастрофе хоккеистов Салея, Остапчука, Кривоносова5

Някляеў адзначыў: "Нажаль, смерць забірае менавіта лепшых сыноў Беларусі, маладых, перспектыўных, таленавітых. У гэтую гадзіну я выказваю свае шчырыя  спачуванні ўсім родным і блізкім загінуўшых. Са свайго боку, з боку маіх сяброў з "Гавары праўду!" заяўляю, што мы гатовы зрабіць пасільны ўнёсак ва ўвекавечанне памяці Руслана, Сяргея і Мікалая".

Юрый Ганчар, zapraudu.info

Подробнее о трагедии читайте ЗДЕСЬ

 

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича