Следите за нами в социальных сетях:

Някляеў у Кіеве. У перакладзе

У Кіеве на VII Міжнародным кніжным кірмашы выдаўніцтва «Яраславаў Вал» прэзэнтавала кнігу Уладзімера Някляева «Вечны вецер». Пераклад на украінскую мову зрабілі вядомыя ўкраінскія паэты Паўло Вольвач, Васіль Герасімюк і Тарас Фядзюк. У кнігу ўвайшлі абраныя вершы Уладзімера Някляева, а таксама паэма «Індыя».

На прэзэнтацыі, перад поўнай заляй, вершы Уладзімера Пракопавіча чыталі ўкраінскія акторы, літаратары, дзеячы культуры, палітыкі. З беларускага боку выступілі грамадскія дзеячы Вячаслаў Сіўчык і Юрась Карэтнікаў.

nn.by

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича