Следите за нами в социальных сетях:

На культуру Гродзеншчыны – 100 мільярдаў рублёў

На развіццё сферы культуры Гродзенскай вобласці ў 2012 годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў накіруюць каля 110 мільярдаў рублёў. Значныя сродкі пойдуць у тым ліку на рэстаўрацыю унікальных Крэўскага і Гальшанскага замкаў.

Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага аблвыканкама са спасылкай на міністра культуры Беларусі Паўла Латушку.

Накіраваныя сродкі дазволяць значна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу, – адзначыў Павел Латушка на выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

У гэтым годзе будзе пачата і прадоўжана рэканструкцыя шэрагу знакавых аб'ектаў культуры. У абласным цэнтры плануецца рэканструкцыя тэатра лялек (першага ў Беларусі), абласной філармоніі. Значныя сродкі будуць накіраваныя на аднаўленне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. У рамках праграмы "Замкі Беларусі" ў 2012 годзе са сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў прадугледжана фінансаванне рэстаўрацыі унікальных Крэўскага, Гальшанскага, Лідскага замкаў і іншых аб'ектаў.

Міністр падкрэсліў, што на днях пазнаёміўся з ходам кансервацыі Навагрудскага замка. У 2012 годзе наяўныя фінансавыя рэсурсы будуць сканцэнтраваны на вырашэнні неадкладнай праблемы – выратаванні адной з вежаў замка, якая цяпер знаходзіцца ў атачэнні драўлянай канструкцыі.

Міністр падкрэсліў, што сфера культуры краіны ўжо другі год развіваецца ў рамках дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі", якая вызначыла стратэгічныя напрамкі на 2011-2015 гады. Гродзенская вобласць у мінулым годзе выканала практычна ўсе паказчыкі праграмы.

Святлана ЦІШКО, Рэгіянальная газета

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича