Следите за нами в социальных сетях:

Можна пайсці па брусніцы, а знайсці... штраф

Усталяваны тэрмін нарыхтоўкі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ягад брусніцы – з 15 жніўня, і журавін – з 15 верасня.

брусникаГродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя тлумачыць, што пры зборы недаспелых ягад адбываецца абрыў парасткаў, у выніку чаго частка ягадніку ўсыхае.

Для прадухілення такой з'явы і рэгламентуюць тэрміны нарыхтовак ягад так строга. Гэтыя тэрміны ўсталёўваюцца не раз і назаўсёды, а штогод, з улікам кліматычных і пагодных умоў года, а таксама мясцовасці вырастання ягад.

Дадзенае пытанне з'яўляецца важным таксама ў сувязі з неабходнасцю захавання відавой разнастайнасці Беларусі у межах абавязацельстваў, прынятых у сувязі з падпісаннем Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў Рыа-дэ-Жанейра ў 1992г.

Самыя нецярплівыя рызыкуюць атрымаць штраф на суму да 20 базавых велічынь, калі рынуцца збіраць каштоўную ягаду раней устаноўленых тэрмінаў. Адказнасць індывідуальных прадпрымальнікаў ўзрастае да штрафу ў 100, а юрыдычных асоб – у 500 базавых велічынь.

t-styl.info

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича