• Фота
  • Відэа

Сустрэча восені і зімы 27 лістапада 2022 года. Фота: Марыя Бартош

Першы снег у Крэве, 18 лістапада 2022 года.

Бусел стаіць на слупе ЛЭП 13 ліпеня 2020 года, калі на крэўскім небасхіле бачная камета C/2020 F3 (NEOWISE).

Маланка над Крэўскім замкам і касцёлам падчас навальніцы 9 чэрвеня 2020 года.

Рэстаўратары распачынаюць новы сезон аднаўленчых прац на Крэўскім замку 20 мая 2020 года.

Бусел ляціць паўз заснежаных кустоў 12 мая 2020 года.

Каровы пасуцца на заснежаным полі 8 лютага 2020 года.

Крэўскі замак снежным вечарам 22 студзеня 2020 года.

Заход сонца над школьным стадыёнам у Крэве 15 студзеня 2020 года.

Калядоўшчыкі віншуюць пацыентаў сацыяльнага прытулку ў Крэве з Раством 25 снежня 2019 года.

Валанцёры прыбіраюць яўрэйскія могілкі ў Крэве 8 лістапада 2019 года.

Шпакі сядзяць на галінках яблыні 21 кастрычніка 2019 года.

Восеньская вясёлка над мястэчкам 4 кастрычніка 2019 года.

Школьны аўтобус збірае дзяцей па ваколіцах Крэва на першы ўрок 24 верасня 2019 года.

Крэўскі святар Валянцін Шэлест удзельнічае ў святочным набажэнстве з нагоды 165-годдзя царквы св. Аляксандра Неўскага 12 верасня 2019 года.

Чэрлідэр з каманды "Начныя ваўкі" скача ля княскай вежы 17 жніўня 2019 года.

Удзельнікі конна-гістарычнага клуба "Залатая Шпора" выступаюць ля сцен замка 17 жніўня 2019 года.

Метэор з патоку Персеіды перасякае начное неба над руінамі замка ў Крэве ў ноч з 11 на 12 жніўня 2019 года.

Бусел стаіць на сцяне замка ў Крэве 28 ліпеня 2019 года.

Жанчына пасе кароў туманнай раніцай 28 ліпеня 2019 года.

Вясёлка над замкавымі руінамі напрыканцы летняга дня 3 ліпеня 2019 года.

Спецыяліст энергасетак падымаецца на вежу ветрака ў Крэве 10 чэрвеня 2019 года.

Буслы стаяць на вяршыні княскай вежы Крэўскага замка ўвечары 7 чэрвеня 2019 года.

Кот у цені квітнеючай вішні 29 красавіка 2019 года.

Бусел сядзіць на крыжы касцёла Перамянення Пана 28 красавіка 2019 года.

Дзеці гуляюць у футбол 27 красавіка 2019 года.

Мужчына ахоўвае ад ветру запаленую свечку падчас асвячэння велікоднай ежы напярэдадні праваслаўнага Вялікадня 27 красавіка 2019 года.

Вучаніца крэўскай школы ўдзельнічае ў пасадцы лесу 15 красавіка 2019 года.

Удзельнікі ультра-трэйлавай гонкі "Вітаўт" на старце дыстанцыі 80 км ля сцен замка 14 красавіка 2019 года.

Буслы сядзяць у гняздзе побач з руінамі замка 6 красавіка 2019 года.

Мотатурыст на вяршыні Юравай гары. 17 сакавіка 2019 года.

Пасажырка аўтобуснага рэйсу Маладзечна - Баруны 17 сакавіка 2019 года.

Мужчына едзе на веласіпедзе па вуліцы Багданаўскай 2 сакавіка 2019 года.

Вадаспад на рацэ Краўлянцы ў пачатку сакавіка 2019 года.

Каза выглядвае праз дзірку ў дзвярах 25 лютага 2019 года.

Мужчына катаецца на лыжах на ўскрайку Крэва 24 лютага 2019 года.

Казулі пасуцца на ўскрайку лесу непадалёк ад вуліцы Зарэчнай 22 лютага 2019 года.

Хлопец едзе на кані ў цэнтры мястэчка вечарам 19 лютага 2019 года.

Жыхары мястэчка святкуюць Каляды 25 снежня 2018 года.

Яблыкі ляжаць пад першым снегам побач з замкам 23 лістапада 2018 года.

Удзельнік ваенна-гістарычнага клуба, апрануты як рускі салдат часоў Першай сусветнай вайны, запальвае свечку на нямецкіх вайсковых могілках у вёсцы Баруны недалёка ад Крэва.

Вайскоўцы ўдзельнічаюць у святочным набажэнстве ў гонар святога Аляксандра Неўскага 12 верасня 2018 года.

Першакласніца і вучань адзінаццатага класа абвяшчаюць першы званок у новым навучальным годзе 1 верасня 2018 года.

ІТ-спецыялісты распрацавалі прыкладанне для планшэтаў, якое дазваляе падрабязна разгледзець вежу Крэўскага замка і даведацца характарыстыкі галерэй.

Этнаграфічны клуб «Кола» з Маладзечна зладзіў рэканструкцыю беларускага каляднага абраду ў Крэве.

14 сак 2024
12
Забойства святара Леванчука і яго сям’і. Што адбылося ў трагічную ноч 80 год таму

З прыходам немцаў на заходнебеларускія землі ў Другую сусветную вайну мясцовыя палякі пачалі выдаваць гітлераўцам колішніх савецкіх актывістаў. Нярэдка ў шэрагі "ворагаў" траплялі і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, якія яшчэ ў даваенныя часы змагаліся з апалячваннем.

Далей
3 сак 2024
12
Падсвечнікі з патронаў і панікадзіла з калючага дроту. Якім быў храм-бліндаж на пазіцыях пад Крэвам

У часопісе “Іскры” 25 снежня 1916 года быў апублікаваны артыкул пра таямнічы храм-бліндаж. Вядома, што гаворка ідзе пра аб'ект на тэрыторыі Ашмянскага павету, і, як высветлілася - побач з Крэвам.

Далей
21 лют 2024
12
На дзень роднай мовы: прэм’ера “інтэрв’ю з Богам” Уладзіміра Някляева

Уладзімір Някляеў напісаў новую паэму. Працаваў паэт над ёй у польскім Вроцлаве, але дзея паэмы адбываецца, як амаль ва ўсіх творах Някляева, у ягоным (нашым) родным Крэве.

Далей
Усе артыкулы

Выстава фатаграфіі

Местачковыя гісторыі

Вясковец пасе гусей, яблыкі плывуць па рацэ, зорны дождж над замкавымі руінамі. Васямнаццаць незабыўных сюжэтаў з жыцця Крэва, якія наўрад ці пабачыш падчас экскурсіі - ля муроў старажытнага замка.

Далей
17 Чэрвеня

Вандруйце разам з намі

Майстар-клас па фатаграфіі без фотакамеры

Юрава гара

Аглядная экскурсія па мястэчку

Крэўскі замак • Юрава гара • Габрэйскія могілкі • Ветракі • Царква св. Аляксандра Неўскага • Касцёл Перамянення Пана • Сінагога • Абарончыя збудаванні І Сусветнай вайны • Камень-абярэг

Падзяліцеся сваімі ўражаннямі

Наведваючы замак, чарговы раз адчуваеш шкадаванне, што так шмат што ў нас у Беларусі было за гады разбурана. Але ўсё роўна старажытныя камяні прыцягваюць да сябе. І ўспамінаеш Ягайлу, які хацеў умацаваць сваю ўладу, і Кейстута, задушанага тут, і Вітаўта, што ўцёк адсюль.

Аляксандр Васілеўскі
Кіеў, Украіна

Крэва мясціна адметная. Не назавеш яго ні вёскай, ані навамодным словам – аграгарадок. Тут яшчэ захаваўся той подых даўніны, які панаваў у старасвецкіх мястэчках. Цэнтральная плошча, касцёл, царква, гарадзішча, замак і Юрава гара… наравістыя мясцовыя жыхары. І па гэтых вуліцах і ваколіцах можна вывучаць гісторыю. Ад самых ранніх пасяленняў на гарадзішчы і да Першай сусветнай. Цешыць і тое, што праз размераны лад жыцця ідуць тут і змены. Мясцовая кавярня ў цэнтры, ветракі што ўзвышаюцца на хвалях пагоркаў, і будаўнічы рыштунак ла сценаў замка, што мае спадзеў у бліжэйшым часе аднавіцца. Што да мяне, то я люблю прыяжджаць у Крэва з боку пагоркаў. Павольна. Цешыць вока відам з вышыні на драўляныя дамкі і вулачкі, і шукаць сярод іх рышткі былога княжацкага замка.

Сяргей Лескець
Маладзечна, Беларусь

Крэва – гэта не проста прыгожае месца. Крэва мусіць наведаць кожны беларус. Па-першае, Крэўскі замак. Пабудаваны яшчэ ў 14 стагоддзі. Там была падпісаная Крэўская Унія, якая фактычна паклала пачатак стварэнню магутнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай. Там жа па загадзе Ягайлы быў забіты князь Кейстут. Замак пад час Першай Сусветнай вайны знаходзіўся на лініі фронту. Вы ўяўляеце, колькі гістарычных пластоў тут намяшана? А, па-другое, у Крэва ёсць Крэўскі касцёл. Яго за савецкім часам мясцовыя людзі баранілі ад разбурэння – выйшлі разам і клаліся пад трактары. На жаль, уратаваць не здолелі. З касцёлу камуністы спачатку сарвалі вежы і перарабілі яго на шпіталь. А пасля і ўвогуле знеслі. Але зараз на тым месцы адбудаваны новы храм, а мясцовыя людзі і сёння расказваюць гісторыі, як яны баранілі свой касцёл.

Кацярына Гусева
Мінск, Беларусь

Остался под большим впечатлением от местечка Крево. Красиво, спокойно и главное, что можно прикоснуться к истории нашей Беларуси. Не проезжайте мимо, уделите время этому уголку нашей прекрасной страны.

Андрей Покумейко
Минск, Беларусь