Следите за нами в социальных сетях:

 

Каля 30 інвестпраектаў будзе прадстаўлена на міжнародным форуме "Паўночны вектар Гродзеншчыны"

Каля 30 інвестпраектаў будзе прадстаўлена на міжнародным эканамічным форуме і выстаўцы-кірмашы "Паўночны вектар Гродзеншчыны" ў Смаргоні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Смаргонскім райвыканкаме.

Форум і выстаўка пройдуць у райцэнтры 10 верасня. Удзел у мерапрыемствах прымуць прадстаўнікі банкаўскіх і буйных бізнес-структур, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, дыпламаты з краін СНД і Еўропы, рэгіёнаў Беларусі. На выстаўцы сваю прадукцыю прадставяць каля 70 прадпрыемстваў Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага раёнаў. На форуме раёны пакажуць найбольш цікавыя інвестпраекты. Шэраг прапаноў для інвестараў ёсць як у прамысловых, так і сельскагаспадарчых арганізацый - ад стварэння ветрапарку, лагістычнага цэнтра, аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, выпуску святлодыёдаў да вытворчасці льнотрасты, бутэляванай вады, вырошчвання журавін і буякоў. Таксама адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа.

Мерапрыемствы праводзяцца з мэтай умацавання інвестыцыйна-эканамічнага ўзаемадзеяння, развіцця экспартнага патэнцыялу, знешнегандлёвага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі і краінамі.

Як падкрэслілі ў райвыканкаме, у гэтым годзе форум і выстаўка-кірмаш пройдуць адначасова са святам горада Смаргоні і раённымі "Дажынкамі". Арганізатары рыхтуюць парад клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі і дэфіле аркестра пагранічных войскаў. У раёне аб'язной дарогі райцэнтра жыхары горада і госці кірмашу стануць сведкамі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Паказальныя выступленні прадставяць кінолагі Смаргонскага пагранічнага атрада. Будуць выступаць беларускія эстрадныя калектывы і артысты.

Алена СТАСЮКЕВІЧ, БелТА

« На предыдущую страницу
Разработка сайта: Студия Александра Лавриновича